Беларуская Служба

Памежны камітэт: сярэдні час перасячэння мяжы з ЕС у электроннай чарзе — больш за 6 сутак

16.08.2025 16:28
Памежны камітэт рэкамендуе ўлічваць гэтую інфармацыю пры планаванні паездак. 
. - .
Ілюстрацыя. Беларуска-літоўская мяжа. Фота: Piotr Molecki/East News

Перад выходнымі ў чарзе на ўезд у Літву і Польшчу стаяць тысячы легкавікоў і аўтобусаў. Уезду ў Польшчу чакаюць звыш 4000 аўтамабіляў і 110 аўтобусаў - піша Свабода.

На памежным пераходзе Цярэспаль (Брэст), за суткі ў Польшчу прапусцілі 320 з 1700 машын, а таксама 50 са 175 аўтобусаў. Паводле інфармацыі прадпрыемства «Белмытсервіс», сярэдні час чакання перасячэння мяжы ў электроннай чарзе складае больш за 6 сутак. Памежны камітэт рэкамендуе ўлічваць гэтую інфармацыю пры планаванні паездак у Польшчу і выбіраць альтэрнатыўныя маршруты.

Па стане на 10.00 перад літоўскімі пунктамі пропуску стаяла 270 легкавікоў. Літоўскі напрамак застаецца самым загружаным для фур.

нг